Мінчук Андрэй Саламаха трымае дома 19 экзатычных змей. Усе яго гадаванцы неядавітыя, пішуць Мінск-Навіны.

На думку тэрарыуміста, у якасці хатніх гадаванцаў змеі дастаўляюць нашмат менш клопатаў, чым кошкі або сабакі. Яны не шумяць, займаюць у кватэры мала месца і вельмі непераборлівыя. Сваіх змей Андрэй корміць 12 раз у год замарожанымі мышамі.

Акрамя таго, змей не трэба выгульваць і штодня чысціць за імі латок. Адчувальныя матэрыяльныя выдаткі толькі пры куплі самога гадаванца і тэрарыума для яго. Каштуюць змеі ад 50 да 1000 даляраў, у залежнасці ад пароды.

Дачка Андрэя «вырасла разам са змеямі». Мужчына распавёў, што дзяўчынка вучылася поўзаць у кампаніі рэптылій, і цяпер яна — любіміца змей. Калі рэптылій выпускаюць з тэрарыума, яны адразу ж паўзуць да дзяўчынкі.

Незвычайныя гадаванцы дапамаглі мінчаніну наладзіць бізнэс - ён здае іх у арэнду для здымак і квэстаў, для карпаратываў і розыгрышаў.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0