Падчас сустрэчы з калектывам прадпрыемства «Гарызонт» Лукашэнка таксама пазітыўна выказаўся пра з'яўленне на прадпрыемстве інавацыйнага цэнтра, дзе працуюць у тым ліку і ІТ-спецыялісты, распрацоўшчыкі, піша БелТА.

Ён, напрыклад, звярнуў увагу, што апошнім часам у сферы ІТ-тэхналогій, разам з Паркам высокіх тэхналогій, з'явіліся і іншыя цэнтры кампетэнцый, і гэта стварае добрыя ўмовы для здаровай канкурэнцыі.

Паводле слоў Лукашэнкі, цэлы пласт маладых, перспектыўных спецыялістаў у ІТ з'явіўся і ў Нацыянальнай акадэміі навук, і на вытворчых прадпрыемствах.

«Патрэбна была ў краіне альтэрнатыва, і вы з'яўляецеся добрай альтэрнатывай», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0