Расейская контравыведка затрымала злачынную групу, у тым ліку беларусаў, за кантрабанду зброі.

Як паведамляе на сваім сайце фэдэральная мытная служба Расеі, у выніку апэрацый супрацоўнікаў мытнага ўпраўленьня і вайсковай контравыведкі Ленінградзкай акругі на расейска-беларускай і расейска-ўкраінскай мяжы быў прадухілены вываз 20 тон сакрэтнай зброі.

Шмат якія камплектуючыя, блёкі і агрэгаты (усяго 65 найменьняў, 40 зь якіх маюць грыф “сакрэтна”) прызначаліся для зэнітна-ракетных комплексаў С-75, С-125, С-200, С-300. Затрыманыя больш за дзесяць удзельнікаў міжнароднай злачыннай групоўкі, у якую ўваходзілі былыя і цяперашнія вайскоўцы 6-й арміі ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Расеі, а таксама грамадзяне Беларусі і Ўкраіны.

Паводле дадзеных расейскай контравыведкі, затрыманыя атрымлівалі ваеннае абсталяваньне празь некалькі розных каналаў. Кантрабанда накіроўвалася ў Беларусь, Украіну, Баўгарыю і Казахстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?