Следчыя дзеянні ў сувязі з магчымым «беларускім следам» у справе забойства журналіста Паўла Шарамета могуць быць праведзеныя на тэрыторыі Еўропы ўжо ў студзені. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў журналістам у Харкаве ў аўторак, цытуе яго «Інтэрфакс-Украіна».

Міністр пацвярджае, што ўкраінскія праваахоўнікі валодаюць большым аб'ёмам матэрыялаў, якія сведчаць аб тым, што да 2012 года ў беларускіх спецслужбах абмяркоўвалася магчымасць забойства журналіста Паўла Шарамета, чым той, які быў абнародаваны ў СМІ.

Авакаў адзначыў, што следчыя яшчэ працягваюць аналізаваць атрыманыя дакументы.

«У снежні мы атрымалі трохі больш матэрыялаў, чым былі апублікаваныя ўчора (4 студзеня) у прэсе, якія нам паказваюць, што ў колах беларускіх спецслужбаў да 2012 года — апошняя дата, па-мойму, красавік 2012 года — абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з забойствам Паўла Шарамета. Гэтыя матэрыялы былі намі тады прынятыя. У нас зроблены цэлы шэраг міжнародна-прававых даручэнняў з тых часоў», — сказаў украінскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0