Грамадства

Налёт на Новую Баравую. «Невядомы ў трэніках дастае пісталет і на вачах дзіцяці б'е мужа нагой у жывот» ВІДЭА

У інтэрнэце шырацца шакуючыя кадры выхадак невядомых у мінскіх дварах: вечарам у Новай Баравой людзі ў спартовым адзенні збівалі людзей проста ля сваіх дамоў і махалі зброяй перад іх тварамі.

На адным з такіх відэа бачна, як невядомы б'е па нагах дзяўчыну, адначасова з гэтым прабіваючы нагой у грудзі мінаку, пасля чаго дастае прадмет, падобны да пісталета, і пачынае ім пагражаць, трымаючы на лініі агню тую дзяўчынку.

Меркавана, невядомы са зброяй і ў спартыўных трэніках — супрацоўнік міліцыі. Такую выснову можна зрабіць па тым, што збітага мужчыну зацягнулі ва ўжо пазнавальны бус. Гэтага мужчыну зваць Віктар Мароз. Ён жыве ў Новай Баравой з сям'ёй — жонкай і сынам.

Пра абставіны вечара «Нашай Ніве» расказала жонка — Вікторыя. Размова адбывалася пад фонавы плач іх малалетняга сына.

«Сёння ўвечары мы сям’ёй выйшлі на прагулку. Позна? Дык у нас двор упрыгожаны, стаіць елка. Дзіця вельмі хацела. У двары муж сустрэў знаёмага, спыніўся пагаварыць, мы стаялі троху побач. Дзіця узяло з сабой ліхтарык, свяціла на цацкі ці нешта такое.

І тут я бачу сітуацыю: бяжыць дзяўчына, за ёй бягуць двое мужчын, гэта ўсё выглядае як нападзенне, я крычу: «Вы што робіце? Вы хто такія? Што адбываецца?» Сын пачынае хавацца пад елкай. Мой муж гэтаму чалавеку кажа, каб пакінуў дзеўку, а той, ні слова не кажучы, дастае пісталет — гэта ўсё бачыць дзіця, — і б'е мужа нагой у жывот.

У нас думка, што гэта нейкія бандыты, яны не прадстаўляюцца. Людзі ў нейкіх каляровых масках, спартовых касцюмах. Крычаць, каб мы каціліся адтуль. Куды? Мы тут жывем! Першая думка — паклікаць на дапамогу.

Але на заклік прыбеглі такія ж самыя і пачалі круціць майго мужа, біць. Я ўчапілася ў аднаго, у мяне цякуць слёзы, я кажу — вось наш сын, ён усё бачыць, што ж вы робіце? А адзін з іх хапае мяне за горла, — я думаю, гэта быў нейкі прыём, бо ў мяне заняло дыханне, можа, артэрыю пераціснуў, ці што, бо падкасіліся ногі, — я адпусціла рукі. Мужа ўцягнулі. У мяне пытанне, калі гэта органы — то ад каго яны мяне «абаранялі»? Мой сямігадовы сын плача, што хоча з'ехаць адсюль, што яму «надакучыла жыць» — адкуль у яго ў гэтым узросце такія думкі?», — эмацыйна расказвае жанчына. 

Цяпер сваякі шукаюць Віктара Мароза ў аддзяленнях міліцыі. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус трапіў у рабства ў Дагестане. Калі ўцёк, трапіў на вайну — а цяпер ва ўкраінскі палон7

Беларус прывёз у Бразілію сала, каўбасу і жукоў у сотах мёду4

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан17

У парку Чалюскінцаў адпраўляюць на звалку аналаг легендарнага атракцыёна «Супер-8»1

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён16

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы12

«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў9

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць