Facebook шукае супрацоўнікаў для працы з Беларуссю. 

Сярод патрабаванняў вакансіі: «Свабоднае валоданне пісьмовай і размоўнай беларускай мовай, пастаянная сувязь з мясцовай супольнасцю ў Беларусі і дэталёвае веданне іх культуры і агульнапрынятых практык».

На гэты момант у сацыяльныя сеткі ў Беларусі няма паўнавартаснай службы падтрымкі і многія функцыі проста недаступныя.

Яшчэ ў верасні 2019 года беларускія журналісты і медыяактывісты запусцілі кампанію за лакалізацыю кантэнту для беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0