У мінулым годзе прадпрымальнік ужо заяўляў аб гатоўнасці прадаць усю сваю маёмасць. Тлумачачы тады сваё рашэнне, Маск сказаў: «Маёмасць проста цягне цябе ўніз».

Заснавальнік касмічнай кампаніі SpaceX і генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск, які стаў у чацвер, 7 студзеня, найбагацейшым чалавекам у свеце, наважыўся распрадаць усю маёмасць дзеля каланізацыі Марса. Пра гэта паведамляе Business Insider.

Як заявіў бізнесмен, запланаванае ім будаўніцтва горада на Марсе запатрабуе значных укладанняў. Паводле яго слоў, гэта адна з прычын, якія могуць прымусіць яго расстацца са сваёй маёмасцю. Іншы прычынай, як адзначыў Маск, з'яўляецца жаданне прадэманстраваць свету, наколькі ён рашуча настроены, калі гаворка ідзе аб каланізацыі Марса.

«Фактычна, у мяне практычна не застанецца ўласнасці, якая мае грашовую каштоўнасць, акрамя акцый кампаній. Калі на працы справы ідуць напружана, мне падабаецца проста спаць на фабрыцы або ў офісе. І, відавочна, трэба нейкае жыллё, калі там будуць мае дзеці. Але я магу яго проста здымаць ці яшчэ што-небудзь», — сказаў прадпрымальнік.

Як адзначае Business Insider, пасля таго як Маск абагнаў заснавальніка Amazon Джэфа Бэзаса ў спісе самых багатых людзей свету, ён змяніў на сваёй старонцы ў Twitter замацаваны пост. Туды ён змясціў свой запіс, датаваны 2018-м годам, у якім паабяцаў вылучыць палову свайго багацця на будаўніцтва горада на Марсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0