Праваабаронцы ацанілі пераслед Святаслава Герасімука, Яна Фалькіна, Аляксея Мельнікава, Вольгі Паўлавай, Аляксандра Геджадзе, Аляксандра Раентава, Вікторыі Міронцавай, Анастасіі Міронцавай, Мікалая Шаметава, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і па ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»), як палітычна матываваны. Іх прызналі палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць з пад варты гэтых людзей і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных. Цяпер іх у Беларусі 170.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0