Марыю Калеснікаву перавялі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага, паведамляе Каардынацыйны савет.

Каля дзвюх гадзін ночы 8 студзеня Марыю абудзілі, паказалі пастанову на перавод і сказалі збіраць рэчы. Этапавалі яе ў Мінск на цягніку.

Новы адрас для лістоў: Мінск, СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, 220030.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0