У прыгарадзе Гродна мужчына трапіў пад цягнік.

6 студзеня на чыгуначных шляхах у прыгарадзе Гродна адбыўся няшчасны выпадак. 38-гадовы жыхар абласнога цэнтра, як мяркуецца, у стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся каля чыгуначных пуцей. Лакаматыўнай брыгадай быў пададзены гукавы сігнал, мужчына спачатку адышоў. Пры далейшым збліжэнні чалавек зноў наблізіўся на небяспечную адлегласць да чыгуначных рэек, у сувязі з чым машыніст затармазіў. Аднак прадухіліць наезд не ўдалося.

Мужчыну даставілі на найбліжэйшую пасажырскую станцыю «Скідзель». Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0