У выніку моцнага пажару ў дзевяціпавярховым жылым доме ў Екацярынбургу ў ноч на аўторак загінулі прынамсі восем чалавек, у тым ліку адно дзіця, паведамляе Бі-бі-сі.

66.mchs.gov.ru

66.mchs.gov.ru

Узгаранне адбылося а трэцяй гадзіне ночы ў кватэры на другім паверсе ў доме №7 па вуліцы Рассветнай. Дым хутка распаўсюдзіўся па пад'ездзе, з-за чаго жыхары аказаліся заблакаваныя ў кватэрах.

Пажарныя прыбылі на месца праз некалькі хвілін і прыступілі да эвакуацыі жыхароў. Як паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МНС Расіі, ратавальнікі вынеслі на руках з ахопленай агнём кватэры пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця, і перадалі іх медыкам.

66.mchs.gov.ru

66.mchs.gov.ru

Агулам з пад'езда былі эвакуяваныя 90 чалавек (52 жыхарам спатрэбіліся спецыяльныя дыхальныя апараты), іх размясцілі спачатку ў пажарных машынах, а затым у найбліжэйшай гімназіі, дзе з імі пачалі працаваць псіхолагі.

Загінулыя былі выяўленыя ў кватэрах на другім, пятым і дзявятым паверхах. Мясцовыя СМІ паведамлялі, што жыхарка кватэры на дзевятым паверсе прасіла аб дапамозе ў сацсетках - яна пісала ў «твітары», што знаходзіцца пад замком з дзіцем і задыхаецца, прасіла выклікаць пажарных і выклала сэлфі.

Пазней улады паведамілі, што выратаваць жанчыну не ўдалося, яна загінула разам з сямігадовай дачкой, атруціўшыся чадам.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Па яе словах, ачаг узгарання знаходзіўся побач з канапай. Як мяркуецца, у кватэры выкарыстоўваліся гарэлкі, таксама там было выяўлена шмат недакуркаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0