У выніку дарожна‑транспартнага здарэння мінулай ноччу ў Салігорску загінулі двое дзяцей.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ УУС Мінаблвыканкама, трагедыя адбылася прыкладна ў 2 гадзіны.

21‑гадовы вадзіцель «Додж Неон», пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам мінулай восенню, збіў дзвюх дзяўчынак, трох і шасці гадоў, і іх маці на нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пры перасячэнні праезнай часткі жанчына не трымала дзяцей за рукі, і яны вырваліся наперад. У гэты момант і адбыўся наезд.

Дзяўчынкі загінулі імгненна, жанчына шпіталізаваная ў стане шоку. У ДТЗ яна практычна не пацярпела.

Вадзіцель з месца здарэння ўцёк.

Уводзіўся план «Перахоп». Праз некаторы час машыну знайшлі ў лясным масіве, а прыкладна ў 6 гадзін малады чалавек сам прыйшоў у міліцыю.

БелаПАН