Грамадства

Гісторык Леанід Лыч у цяжкім стане з каранавірусам

Доктар гістарычных навук, вядомы прафесар другі тыдзень знаходзіцца ў 2-й бальніцы. Ляжыць Леанід Міхайлавіч не ў рэанімацыі, а ў агульнай палаце на чатыры чалавекі, час ад часу ён знаходзіцца пад кіслародам, піша Народная воля.

Некаторы час яны разам з жонкай Людмілай Мікалаеўнай хварэлі дома. Потым жонцы стала лепей, а яго хвароба то адпускала, то накрывала зноў.

Людміла Мікалаеўна — доктар. Яна зразумела, што без бальніцы, відаць, не абыдзецца.

«Леанід Міхайлавіч у шпіталях ляжаў толькі ў маладосці, яму не вельмі хацелася класціся, але што зробіш, — распавяла жонка Леаніда Лыча. — Мы з ім па тэлефоне некалькі разоў на дзень размаўляем. Яму то лепш, то горш. То ходзіць крыху, то зноў ляжыць. Ён скардзіцца на тое, што сіл няма і праз гэта — настрою. Але ж гэта адна з асаблівасцяў каранавіруса — многія з тых, хто хварэў, пра гэта распавядаюць. Тут патрэбны імунітэт і час. І яшчэ вера, што ўсё будзе добра».

Менш як праз месяц — 8 лютага — Леаніду Лычу споўніцца 92 гады.

Будзем спадзявацца, што Леанід Міхайлавіч з дапамогай дактароў здолее справіцца з каварнай хваробай. Будзьце здаровыя!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць