Змяненне стаўкі ПДВ з 1 чэрвеня малаверагоднае. Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Палуян, выступаючы 29 мая на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу.

Нагадаем, пра меркаваныя змены ў сістэме падаткаабкладання паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка 23 мая на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. У прыватнасці, сказаў ён, 1 чэрвеня падатковую нагрузку на суб’екты гаспадарання плануецца знізіць на 1,3% да ВУП. Пры гэтым стаўка падатку на дададзены кошт узрастае з 18 да 22%. Паводле слоў Сямашкі, плануецца адмяніць абаротны падатак, які адлічваецца ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў. «Мы ліквідуем 5‑працэнтны мясцовы збор з продажу, 3% мясцовага збору са звышпрыбытку на развіццё рэгіёна і на 4% скароцім падатак на прыбытак (цяпер ён складае 24%. — БелаПАН.)», — сказаў віцэ‑прэм’ер.

«Улічваючы, што ўжо 29 мая, практычна рэалізаваць палажэнне праекта ўказа з 1 чэрвеня цяжка», — сказаў Палуян, падкрэсліўшы, што «заднім чыслом уводзіць змяненні ў ПДВ немагчыма».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0