Сувязь з журналістам і медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым, а таксама з яго дзяўчынай Ірынай прапала днём у аўторак, 12 студзеня. 

Кватэра Аляксандрава не апячатаная, суседзяў раніцай 13 студзеня дома не было. Супрацоўнікі офісаў на першым паверсе будынка кажуць, што не бачылі нейкай незвычайнай канцэнтрацыі сілавікоў.

Фота з фэйсбука

Дзяўчына Андрэя, з якой таксама не было сувязі з учорашняга дня, знайшлася ў сталічным ЦІП на Акрэсціна, дадае БелаПАН.

***

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў 1978 у Ніжнім Тагіле. Дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра медыяменеджмента ў Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане.

Журналісцкую кар'еру пачынаў у Наваполацку. 

У 2009-2012 гадах — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. Быў супрацоўнікам міжнародных арганізацый Index on Censorship і Article 19.

У 2015-2018 гадах — намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?