Данія і Славакія накіравалі прапановы Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) аб правядзенні чэмпіянату свету 2021 года. Пра гэта паведаміў прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазэль, каментар якога прыводзіць прэс-служба арганізацыі, піша ТАСС.

Турнір запланаваны ў Мінску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня, але розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі IIHF перанесці чэмпіянат свету 2021 года з Мінска.

«Цяпер наш абавязак — даць Савету IIHF як мага больш інфармацыі, каб Савет мог прыняць найлепшае рашэнне. Гэта ўключае ў сябе комплексную праверку і ацэнку гатоўнасці іншых краін прыняць гэтае мерапрыемства. Мы атрымалі прапановы з Даніі і вядзем перамовы са Славакіяй», - сказаў Фазэль.

Канчатковае рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету 2021 года павінна быць прынята на савеце IIHF, запланаваным на канец студзеня.