twitter.com

Арына Сабаленка выйграла турнір WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі) у Абу-Дабі. У фінале яна выйграла ў расіянкі Веранікі Кудзерметавай — 6:2, 6:2

Гэта дзявяты тытул Арыны на турнірах WTA ў індывідуальным разрадзе.

Перамога ў Абу-Дабі дазволіць Арыне падняцца на сёмае месца ў рэйтынгу WTA.

Пасля гэтага турніру Сабаленка адправіцца ў Аўстралію на першы ў сезоне турнір Вялікага шлема — Australian Open. У гэтым годзе ён будзе праходзіць у лютым.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?