Свет

У ЗША ўпершыню за 70 гадоў пакаралі смерцю жанчыну. Яна забіла цяжарную і дастала дзіця

Пакаралі смерцю 52-гадовую Лізу Мантгомеры.

ANSA

У ЗША пакаралі смерцю асуджаную за забойства 52-гадовую Лізу Мантгомеры, паведамляе Reuters. Пакаранне Мантгомеры стала першай смерцю зняволенай жанчыны з 1953 года ў Злучаных Штатах.

Яе смерць зафіксавалі ў 1:31 ночы па мясцовым часе. Рашэнне аб пакаранні прыняў Вярхоўны суд ЗША, яе пазбавілі жыцця смяротнай ін'екцыяй, піша РБК

Ліза Мантгомеры ў 2004 годзе задушыла 23-гадовую Бобі Джо Стынет, якая знаходзілася на восьмым месяцы цяжарнасці. Яна выкрала дзіця, выразаўшы з цела жанчыны, і спрабавала яго выдаць за сваё. Жанчыны пазнаёміліся ў інтэрнэце, і ў дом да сваёй ахвяры ў штаце Місуры Ліза прыехала на падставе куплі шчанюка. У кастрычніку 2007 года Акруговы суд Заходняй акругі штата Місуры прызнаў яе вінаватай і прысудзіў да смяротнага пакарання.

Адвакат Мантгомеры назваў пакаранне заганым і незаконным. Абарона сцвярджала, што асуджаная хворая на цяжкое псіхічнае захворванне. На гэтай падставе адвакаты звярталіся да Дональда Трампа з просьбай аб памілаванні. Абвінавачванне настаяла на тым, што забойства было спланаванае.

Пакаранне Мантгомеры была першым пакараннем смерцю, рашэнне аб якім было прынята на федэральным узроўні ў 2021 годзе, і 11-м пакараннем смерцю з мінулага года. Рашэнне аб вяртанні да смяротнага пакарання на федэральным узроўні было прынята летам 2019 года. Меркавалася, што яму будуць падвергнутыя асабліва жорсткія злачынцы і садысты. Пры гэтым штаты маглі самі вызначаць, пакідаць ім смяротнае пакаранне ці не.

Так, 13 ліпеня 2020 года ў ЗША было праведзена першае пакаранне ў федэральнай турме пасля 17-гадовага сакрэтнага мараторыя. Тады пазбавілі жыцця 47-гадовага мужчыну, які забіў сям'ю з трох чалавек.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч3

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя прызначэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце17

У Мінску адкрылася кафэ, дзе кормяць як на борце самалёта10

«Ваша права — адысці з дыстанцыі». Латушка адказаў тым, хто крытыкуе дэмсілы37

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Сумскай вобласці, якое месяц было пад акупацыяй8

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа102

Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным9

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч3

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць