27 траўня споўнілася 70 гадоў рэктару Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Анатолю Міхайлаву. У пятніцу ж акадэміка віншавалі студэнты, выкладчыкі, партнёры ўніверсітэту.

Анатоль Міхайлаў нарадзіўся ў 1939 годзе ў Пензенскай вобласці (Расія). Скончыў БДУ (1961), дзе потым выкладаў філасофію. Акадэмік. Ад 1992 з’яўляецца рэктарам ЕГУ.

Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў.