У Віцебску 39 шматкватэрных дамоў, паліклініка, дзіцячыя садкі засталіся без цяпла з-за аварыі
Інфармацыя пра прарыў трубаправода цеплатрасы паступіла 13 студзеня ў 14.45, паведамляе МНС. Без цеплазабеспячэння заставаліся 39 шматкватэрных жылых дамоў, паліклініка, інтэрнат, 2 дзіцячыя садкі і каледж. У 21.45 цеплазабеспячэнне ўдалося аднавіць.
Цэлы дзень заставаліся без цяпла і многія жыхары Дзяржынска. Паведамленне аб парыве трубаправода цеплатрасы ў Дзяржынску паступіла 13 студзеня а 8.15. Без цеплазабеспячэння заставаліся 24 шматкватэрныя дамы, дзіцячы сад і ліцэй. Цеплазабеспячэнне было адноўлена ў 20.15.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары