Фота Сяргея Зініна
Пра гэта распавялі БелТА ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 15 студзеня, ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі па Беларусі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
Тэмпература паветра на працягу сутак — 13-19 градусаў марозу, месцамі — мінус 20-22, у паўднёва-заходніх раёнах — мінус 9-12.
У суботу ўначы 16-23 градусы, пры праясненнях — да мінус 25. Днём будзе мінус 13-20, месцамі — да мінус 22, па Брэсцкай вобласці — мінус 10-12.
У нядзелю, 17 студзеня, уначы 18-25 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 26-29. Днём будзе мінус 14-19.
Паводле папярэдніх прагнозаў, халоднае надвор'е захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня.