Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале нагадвае, што ўстанова з канца года была перапрафіляваная пад прыём пацыентаў з кавідам.
У гарадской гінекалагічнай бальніцы таксама спыненая шпіталізацыя пацыентаў з COVID-19. З 19 студзеня ў бальніцы таксама пачнецца маштабная санітарная апрацоўка, а з 25 студзеня таксама плануецца яе адкрыццё для планавай працы.
Мінздароўя дадае, што магчыма вернуцца да планавай працы яшчэ дзве сталічныя бальніцы: Дзіцячая інфекцыйная (маецца на ўвазе шпіталізацыя дарослых пацыентаў) і 1-я гарадская клінічная бальніца.