На дарогах Мінскай вобласці назіраюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я — моцны снегапад, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю.
«Кіроўцы, калі вы зараз ў дарозе, выбірайце бяспечную хуткасць руху, дыстанцыю да аўтатранспарту, што едзе наперадзе. Пазбягайце рэзкіх тармажэнняў і па магчымасці не абганяйце. Будзьце вельмі ўважлівымі пры руху ў населеных пунктах, а пры пад'ездзе да нерэгуляваных пешаходных пераходаў зніжайце хуткасць, аж да прыпынку. Па магчымасці лепш адмоўцеся ад паездак», — сказалі ў ДАІ.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары