Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксеніі Луцкінай палітычнымі зняволенымі і патрабуем:

— неадкладнага вызвалення Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Пятра Слуцкага, Ксеніі Луцкінай з-пад варты;

— адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання і свабоду асацыяцый;

— неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?