Эканоміка

СМІ: Урад Кітая хоча нацыяналізаваць інтэрнэт-гігант Alibaba Group

Фота Commons.wikimedia.org by Foundations World Economic Forum — 20th Anniversary Schwab Foundation Gala Dinner.

Сінгапурскае выданне міжнароднай дзелавой газеты International Business Times піша, што ўрад Кітая хоча нацыяналізаваць інтэрнэт-гіганта Alibaba Group, кітайскі аналаг амерыканскага Amazon і расійскага Wildberries, вядомага ў нас па сайце Aliexpress. Нацыяналізацыя пагражае таксама звязанай з Alibaba фінансавай кампаніі Ant Group, уласніцы найбуйнейшага ў Кітаі сэрвісу інтэрнэт-плацяжоў Alipay, якім карыстаецца больш за мільярд чалавек.

Абедзве фірмы належаць Джэку Ма, якога Forbes летась назваў самым багатым чалавекам у Кітаі і 17-м самым багатым у свеце, з набыткам памерам 38,8 мільярда даляраў.

Праблемы ў Ма пачаліся 3 лістапада 2020 года, якраз калі Ant Group меў выйсці на IPO адначасова на Шанхайскай і Ганконгскай біржах. Гэта павінна было стаць найбольшым IPO у сусветнай гісторыі, чакалася, што яно прыцягне 35 мільярдаў даляраў. Але за два дні да таргоў IPO раптам адмянілі з-за «істотных змяненняў у нарматыўна-прававой базе», не паведаміўшы афіцыйна ніякіх дадатковых дэталяў. Неафіцыйна кітайскія чыноўнікі казалі, што схема бізнэсу Ant Group занадта рызыкоўная і магла б прывесці да шкодных для фінансавага рынку наступстваў. Гэта, аднак, не тлумачыць, чаму IPO адмянілі так раптоўна. Паводле чутак, загад спыніць IPO аддаў асабіста старшыня КНР Сі Цзіньпін, якога прагнявіла прамова Ма на эканамічным форуме ў Шанхаі 24 кастрычніка, у якой мільярдэр наважыўся крытыкаваць эканамічную палітыку партыі.

Паводле чутак, калі Ма паведамілі пра тое, што IPO не адбудзецца, ён прапанаваў аддаць дзяржаве істотную частку акцый Ant Group, каб загладзіць віну перад партыяй. Партыя, аднак, не пагадзілася на частку і вырашыла забраць сабе ўсё.

Сам Джэк Ма пры гэтым кудысьці знік. У апошні раз яго бачылі ў канцы кастрычніка, на тым самым эканамічным форуме.

У жніўні 2019 года кітайскі мільярдэр Дуа Венгуй, які ўцёк у ЗША, сярод іншага, заявіў, што Ant Group — занадта паспяховая кампанія, і Сі Цзіньпін хутка адбярэ яе ў Джэка Ма, а сам Ма апынецца або ў турме, або ў магіле.

56-гадовы Джэк Ма ва ўніверсітэт паступіў толькі з трэцяй спробы. Ён таксама некалькі разоў спрабаваў паступіць у Гарвардскую бізнэс-школу, але яго так і не ўзялі. Ён доўга не мог знайсці працу, пакуль у 1995 ён не адкрыў для сябе Інтэрнэт і не пачаў рабіць першыя ў краіне англамоўныя сайты для кітайскіх кампаній. За чатыры гады ён зарабіў свой першы мільён даляраў і заснаваў кампанію Alibaba, якая стала фенаменальным поспехам. Афіцыйна ён быў самым багатыя кітайцам у свеце і стаў сімвалам новай кітайскай прадпрымальнасці.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць