Сацыяльная сетка Twitter абмежавала працу афіцыйнага акаўнта расійскай вакцыны «Спутнік V» з-за «падазронай актыўнасці».

«Увага! Праца гэтага профілю часова абмежаваная.

Вы бачыце гэта папярэджанне, бо ў гэтым профілі выяўленая падазроная актыўнасць».

Такое папярэджанне з'яўляецца на экране пры спробе зайсці на старонку.

Якая менавіта падазроная актыўнасць выяўленая — пакуль што невядома.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?