Узброеныя Сілы Беларусі рыхтуюцца да пераўзбраення зенітна-ракетных войскаў і абсталявання іх распрацаванымі ў Расіі ЗРК С-400. Пра гэта паведаміў камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёр Ігар Голуб, піша БелТА.

«Працягваем перадкантрактную працу па пераўзбраенні нашых дывізіёнаў зенітна-ракетных войскаў, Узброеных С-300, на новыя комплексы С-400 і «Панцыр-С», — паведаміў камандуючы,.

Голуб таксама праінфармаваў, што сёлета плануецца паставіць на ўзбраенне радыёлакацыйныя станцыі «Праціўнік-Г» і «Усход». Акрамя таго, дадаў ён, «ужо падпісаныя кантракты на пастаўку шматфункцыянальных ударных верталётаў Мі-35, другой партыі знішчальнікаў Су-30СМ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0