Пра гэта паведаміў у інстаграме старшыня гарвыканкама, піша gorod214.by.
Фота са старонкі Андрэя Станевіча ў сацыяльнай сетцы
— 14 студзеня 2021 года раптоўна пайшоў з жыцця Станевіч Аляксей Андрэевіч, намеснік дырэктара КУП «Наваполацкі Цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасці», каардынатар інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара, мой памочнік, як члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Для кожнага, хто ведаў Аляксея Андрэевіча, ён назаўжды застанецца ў памяці як спагадны чалавек, адказны арганізатар і надзейны калега, — гаворыцца ў паведамленні Дзмітрыя Дзямідава.
Аляксей Станевіч нарадзіўся ў 1984 годзе, вучыўся ў СШ №2 Наваполацка, скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій БНТУ. Ён выкладаў у ПДУ, Полацкім дзяржаўным эканамічным каледжы. У апошнія гады працаваў у гарадскім цэнтры прадпрымальніцтва і нерухомасці.