Задача — забяспечыць бесперабойную падачу цяпла, вады, электраэнергіі і якаснае ўтрыманне гарадскіх тэрыторый у будучыя маразы, паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

У горадзе арганізуюць кругласутачныя дзяжурствы аварыйна-аднаўленчыя брыгады, спыняць планавыя раскопкі, а таксама выдачу дазволаў на гэтыя працы, каб пазбегнуць рызыкі пашкоджання інжынерных сетак у складаных умовах надвор'я.

У жыллёвых арганізацыях сталіцы сфарміравана 46 брыгад па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у жылфондзе. Акрамя гэтага ў марозныя дні будуць працаваць 92 брыгады гарадской аварыйнай службы, «Мінскводаканала», «Мінскамунцепласеткі».

Створаны неабходны запас паліва для бесперабойнай працы грамадскага транспарту ва ўмовах моцных маразоў. Салоны транспартных сродкаў будуць абагравацца.