ТАСС

Шэсць выязных пунктаў вакцынацыі ад каранавіруса адкрыюцца на наступным тыдні ў Маскве, у тым ліку ў ГУМе на Краснай плошчы.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу намеснік мэра Масквы па пытаннях сацыяльнага развіцця Анастасія Ракава, піша ТАСС.

«Цяпер вельмі важна, каб прайсці вакцынацыю супраць каранавіруса магло як мага большая колькасць людзей. Для таго каб зрабіць гэты працэс зручнейшым, мы прынялі рашэнне арганізаваць выязныя пункты вакцынацыі ў папулярных грамадскіх месцах. Першыя шэсць адкрыюцца ўжо на наступным тыдні, 20 студзеня», — сказала Ракава.