15 студзеня а 20:00 адбудзецца фінальны выпуск інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор». Сярод запрошаных гасцей Лявон Вольскі, Леанід Пашкоўскі, спявачка LEAR і актрыса Алена Гіранок.

Гэта будзе апошняя сустрэча ў першым сезоне. Працяг праекта і сустрэчы ў другім сезоне магчымыя толькі дзякуючы вашай падтрымцы.

Падтрымаць «Годны двор» можна па спасылках:

https://destream.net/live/hodna/donate 

https://www.youtube.com/channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join 

Калі вы хочаце стаць партнёрам і спонсарам шоу, то пішыце прапановы на пошту: hodnaby@gmail.com.

Фінальны выпуск будзе маштабны!

Лявон Вольскі раскажа, ці чакаць беларусам у гэтым годзе сюрпрызаў і калі нарэшце стане ўсё окей і дыхаць лягчэй.

Леанід Пашкоўскі, які вядзе на ютубе праект «Хочу домой», дзе расказвае пра звычайных людзей, якія жывуць у незвычайных месцах, будзе дзяліцца сваім вандроўным досведам і лайфхакамі. І нарэшце не будзе хацець дадому, хаця б на час эфіру.

Актрыса Алена Гіранок раскажа, што неабавязкова граць на сцэне Купалаўскага тэатра, каб здымацца ў фільме «Купала». І падзеліцца ўражаннямі пра нашумелы фільм і яго неадназначную прэм’еру.

Утульны музычны настрой створаць Лявон Вольскі і спявачка LEAR. Яе кранальныя трэкі вы ўжо можаце паслухаць тут, а ў «Годным двары» будзе яшчэ атмасферней!

Вядоўцы шоу нязменныя: піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

«Годны двор» — прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер ладзяцца тэматычныя сустрэчы з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей. 

Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот.

Каб не прапусціць сустрэчу, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby.

Сачыце за лёсам праекта ў сацыяльных сетках:

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?