«Мы не каментавалі і не будзем каментаваць фэйкі. Задачамі МУС з'яўляецца ахова грамадскага парадку, забеспячэнне бяспекі і барацьба са злачыннасцю. У сваёй дзейнасці мы кіруемся законам», — заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў пятніцу.

Ініцыятыва, якая аб'ядноўвае былых супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі, у пятніцу размясціла ў інтэрнэце запіс. Сцвярджаецца, што ён зроблены падчас выступлення намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова перад асабістым складам ГУБАЗіКа ў кастрычніку 2020 года. Чалавек на запісе (прадстаўнікі ініцыятывы заяўляюць, што гэта нібыта Карпянкоў) каментуе прычыны смерці загінулага на пратэстах у жніўні Аляксандра Тарайкоўскага, дзеянні сілавікоў на пратэстах. Гаворка ідзе таксама аб стварэнні нейкага лагера для найбольш актыўных пратэстоўцаў.

«Зрабіць лагер — і калючы дрот па перыметры». BYPOL апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?