«Мы ўжо разаслалі яго [запіс] у Кангрэс ЗША, АБСЕ, Раду Еўропы і іншым нашым міжнародным партнёрам. Мы ўжо заклікалі ЕС прызнаць ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі. Карпянкоў ужо стаў падазраваным у крымінальнай справе па ўніверсальнай юрысдыкцыі, што пагражае яму міжнародным вышукам. Ён ужо ў санкцыйных спісах балтыйскіх краін. Мы не дамо свету забыцца аб тым, што адбываецца ў Беларусі непасрэдна цяпер. <…>

Лукашэнка рыхтуецца да сыходу. Ён ведае, што з ім Беларусь ператворыцца ў краіну-ізгоя. Ён ведае, што прайграў. Пытанне толькі ў тым, што ён пакіне пасля сябе. І цяпер я хачу задаць пытанне кожнаму чалавеку ля экрана, усім, хто глядзіць гэта відэа. Усё роўна за каго вы галасавалі і якіх поглядаў прытрымліваецеся. Усё роўна, які сцяг і герб вам падабаецца. Я хачу задаць пытанне кожнаму беларусу. Што мы заслужылі: краіну для жыцця або канцлагер?» — заявіла палітык.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?