У Калінкавічах міліцыя спыніла машыну з наркакур'ерам — той праглынуў пакет з псіхатропамі
9 студзеня ў вёсцы Казловічы Калінкавіцкага раёна аператыўнікі спынілі для надгляду легкавік. Там былі двое мужчын, адзін з іх праглынуў наркотыкі, калі пабачыў міліцыю.

Супрацоўнікі наркакантролю Калінкавіцкага і Мазырскага РАУС спынілі для праверкі «Фольксваген». У ім сядзелі двое жыхароў Мазыра.
Калі мужчын затрымлівалі, адзін з іх нешта праглынуў. Аператыўнікі адразу ж адвезлі яго ў бальніцу, там лекары дасталі са страўніка парушальніка скрутак з рэчывам. Такі самы знайшлі ў машыне, яго схавалі за сістэмай ацяплення. Эксперты вызначылі, што гэта асабліва небяспечны псіхатроп.
За незаконнае абарачэнне псіхатропаў завялі крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары