Пра гэта яе адвакату сёння паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Паводле якой часткі гэтага артыкула, пакуль не вядома, піша БАЖ.

Яе затрымалі 15 студзеня. Вольга жыве з 89-гадовай маці, якой патрэбны догляд.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?