А гэта пацягнула за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту. Пад гэтым следства расцэньвае мірную акцыю пратэсту на плошчы Перамен, адкуль Кацярына і Дар’я вялі жывы рэпартаж.

Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і пацягнуў за сабой прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. Шкода «Мінсктранса» ацэненая ў 11 562 рублі і 14 капеек, паведамляе «Белсат».

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада. Яны прызнаныя палітвязнямі.