Сістэма засцярогі спрацавала падчас доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока, у рамках якога праводзіцца тэставанне сістэм і абсталявання, паведамляе Мінэнерга.

Радыяцыйны фон у раёне станцыі ў норме.

***

Лукашэнка ўрачыста адкрыў АЭС 7 лістапада. Аднак літаральны ў наступныя дні выпрацоўка электраэнергіі была прыпыненая з-за выхаду з ладу трансфарматараў напружання. 19 лістапада першы энергаблок БелАЭС зноў быў уключаны ў сетку энергасістэмы.

1 снежня Мінэнерга паведаміла, што на першым энергаблоку БелАЭС працягваюцца комплексныя выпрабаванні. Пры гэтым ён уключаны ў сетку. 3 снежня ў рамках завяршэння этапу энергетычнага пуску на БелАЭС ажыццёўлена планавае адключэнне першага энергаблока ад энергасістэмы, рэактарная ўстаноўка была спыненая.

21 снежня паведамлялася, што першы энергаблок БелАЭС падключылі да сеткі энергасістэмы пасля планавага прыпынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0