Беларускі форвард Ягор Шаранговіч закінуў першую шайбу ў НХЛ, прынёсшы ў авертайме перамогу «Нью- Джэрсі» над «Бостанам» — 2:1. Беларуса назвалі першай зоркай гульні.

Ягор дэбютаваў у НХЛ у мінулы чацвер, тады «Нью-Джэрсі» прайграў «Бостану». Сезон стартаваў 13 студзеня.

Апошні раз беларусы гулялі ў наймацнейшай лізе планеты пяць год таму, у сакавіку 2016 года. Гэта быў Міхаіл Грабоўскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?