Здымкі Сяргея Гудзіліна

Здымкі Сяргея Гудзіліна

Кубак Беларусі па футболе паехаў сёлета ў Наваполацк. У фінальным матчы за трафей «Нафтан» у дадатковы час зламаў супраціў салігорскага «Шахцёра» — 2:1.

Лік у першым тайме прыгожым ударам адкрыў вядомы бамбардзір Валеры Стрыпейкіс. У другім тайме салігорцы пайшлі наперад, і за дзве хвіліны да канца матчу Сяргей Кавальчук ударам з‑за межаў штрафной лік зраўняў.

Здавалася, што цяпер псіхалагічная перавага будзе на баку «гарнякоў». Дзе там у першым дадатковым тайме абаронца зборнай Дзмітры Верхаўцоў прынёс «Нафтану» перамогу.

Навапалачане шчыра падзякавалі за падтрымку сваіх фанатаў, якіх прыехала ў Мінск блізу дзесяці аўтобусаў. Уручэнне Кубку нагадала міні Лігу чэмпіёнаў. «Нафтан» упершыню ў гісторыю стаў уладальнікам Кубку Беларусі.

Апроч трафею, наваполацкі клуб заваяваў пуцёўку ў Лігу Еўропы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?