У апошні час бізнэсмен змагаўся з каранавіруснай інфекцыяй.

— У яго было яшчэ шмат ідэй. Віктар Аляксеевіч планаваў выпісацца з бальніцы і далей працягваць працаваць, але ўсё пайшло па іншым сцэнары, — сказаў суразмоўца.

Віктар Цярэшчанка нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Таўста Недрыгайскага раёна Сумскай вобласці (Украіна). У 1956 годзе скончыў Харкаўскае тэхнічнае вучылішча № 1, у 1962 годзе — Харкаўскі політэхнічны інстытут імя Леніна. Пачынаў працоўную дзейнасць з завода «Радыёдэталь», потым стаў дырэктарам Мінскага доследна-механічнага завода, а пазней — дырэктарам базы «Белбытснаб». З 1989 года — старшыня праўлення СП «Беліта», генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0