Калі Навальны зайшоў у самалёт, людзі ўсталі са сваіх месцаў і падышлі да яго. Многія задавалі пытанні.

Навальны заявіў, што не баіцца вяртацца ў Расію.

«Чаго мне баяцца ў Расіі? Што са мной можа дрэннага здарыцца ў Расіі?».

На пытанне, ці будуць новыя расследаванні, ён сказаў: «Вядома, таму і вяртаюся».

Людзі доўга не хацелі садзіцца на месцы, Навальны і бортправаднікі неаднаразова прасілі іх сесці, каб самалёт мог узляцець.

Навальнага прывезлі да самалёта на чорнай Аўдзі з мігалкамі. Таксама ў суправаджэнні другая ўрадавая машына і экіпажы паліцыі.

Пазней апазіцыянер з жонкай выйшлі з «Аўдзі» і падняліся на борт.

У Маскву борт павінен прыляцець каля 19:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0