18 студзеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет.

Вецер няўстойлівы, слабы. Максімальная тэмпература паветра -14.. -20°C, у асобных раёнах -10..-13°C.

У Мінску без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай -22..-24°C, днём -14..-16°C, увечары -17..-20°C.

У начныя гадзіны 18 студзеня ў многіх раёнах мінімальная тэмпература паветра апусціцца да -25..-29, папярэджваюць сіноптыкі. У сувязі з нізкімі тэмпературамі ў некаторых школах, у асноўным у Мінскай вобласці, адмененыя заняткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0