Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла ў панядзелак 95 млн. Пра гэта сведчаць звесткі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе падлікі на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых уладаў.

Паводле звестак універсітэта, каранавірусам заразіліся 95 003 533 чалавекі, з іх 2 029 938 памерлі. Больш за ўсё выяўленых выпадкаў інфікавання (23 928 643) прыпадае на ЗША, далей ідуць Індыя (10 557 985) і Бразілія (8 488 099). Чацвёртае месца займае Расія (3 568 209 выпадкаў заражэння).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?