Няшчасце адбылося ў доме, дзе здымае кватэру яго сяброўка, паведамляе 1reg.by.

Як распавялі сябры Рамана, днём 17 студзеня яны сабраліся ў дзяўчыны адзначыць яе дзень нараджэння. Не абышлося без алкаголю. Рома адпрасіўся ў бацькоў на ноч. І прыкладна ў гадзіну ночы пайшоў падыхаць на агульны балкон. Ён доўга не вяртаўся, сябры пайшлі шукаць яго і ўбачылі хлопца на зямлі. У той момант да яго якраз пад'язджала хуткая. 

Следчыя, па словах сяброў, ужо апыталі ўдзельнікаў гулянкі. Прыяцелі лічаць, што адбыўся няшчасны выпадак. 

— Рома не мог сам гэтага зрабіць. Ён быў вясёлым, пазітыўным заўсёды ўсміхаўся, — кажа адна з сябровак юнака. — У яго было шмат планаў, ён хацеў стаць паспяховым бізнэсменам.

Сябры лічаць, што ён не разлічыў адлегласць і проста моцна перахіліўся праз агароджу балкона. Хлопец быў адзіным дзіцём у сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0