Масавая вакцынацыя ўсіх ахвотных катэгорый насельніцтва пачынаецца ў рэгіёнах Расіі 18 студзеня. Расіяне могуць бясплатна прышчапіцца адной з дзвюх зарэгістраваных вакцын- «Спадарожнік V» або «Эпіваккарона», піша ТАСС.

Каля 2,1 млн доз вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі паступіць у грамадзянскае абарачэнне ў Расіі да канца студзеня. Ва ўрадзе РФ адзначаюць, што Расія валодае рэсурсамі для бясплатнай вакцынацыі насельніцтва ад каранавіруса незалежна ад узроўню папуляцыйнага імунітэту. У першы год плануюць ахапіць вакцынацыяй 60% насельніцтва краіны.

Цяпер у РФ зарэгістраваныя дзве вакцыны ад каранавіруса — «Спадарожнік V», распрацаваная інстытутам Гамалеі, а таксама «Эпіваккарона», распрацаваная навуковым цэнтрам «Вектар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0