БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў сёння міністр абароны Віктар Хрэнін ў час даклада Аляксандру Лукашэнку, піша БелТА.

Як паведаміў міністр, аналіз аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ў суседніх з Беларуссю краінах сведчыць аб тым, што колькасць такіх мерапрыемстваў значна расце. «І не толькі на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы, але і на тэрыторыі Украіны», — заўважыў Віктар Хрэнін. Паводле яго слоў, гэтыя, здавалася б, разрозненыя па месцы і часе, адпрацоўваемых пытаннях, вучэнні кажуць пра тое, што краіны Захаду працягваюць шукаць рашэнне па «беларускім выступе».

«Аднымі з самых эфектыўных мерапрыемстваў процідзеяння нарастаючай ваеннай пагрозе з'яўляюцца мерапрыемствы стратэгічнага ўздзеяння. Зыходзячы з гэтага, намі сумесна з Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі распрацаваная задума стратэгічнага вучэння «Захад-2021», — сказаў Хрэнін.

Лукашэнка пацікавіўся задумай вучэнняў, ці былі ўзгоднены з расійскім бокам усе нюансы. «Мы з прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэта вучэнне», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0