РБК-Украіна

Украіна плануе адмяніць жорсткі локдаўн з 24 студзеня і вярнуцца да ранейшых абмежаванняў з-за каранавіруса, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль у інтэрв'ю «Інтэрфакс-Украіна».

Узмоцненыя каранцінныя меры ў краіне пачалі дзейнічаць 8 студзеня.

«Цяпер мы разрываем той ланцужок, які ўтварыўся з Новага года да Каляд. Калі б мы не зрабілі гэтых зімовых канікул, то ў лютым выйшлі б на крытычныя паказчыкі, якія не дазволілі б нашай медыцынскай сістэме спраўляцца, — падкрэсліў прэм'ер-міністр. — Але навошта рызыкаваць жыццём і здароўем людзей, калі мы можам у гэты найбольш неактыўны перыяд у годзе зрабіць самы мяккі ў Еўропе лакдаўн, для таго каб збіць хвалю, якая пачынаецца, і ў лютым не дапускаць вялікай колькасці захворванняў».

Шмыгаль растлумачыў, што галоўнай мэтай лакдаўну было абмежаванне мабільнасці насельніцтва. Па яго словах, урад імкнуўся не перагружаць сістэму аховы здароўя да атрымання вакцыны ад каранавіруса. Яе паступленне чакаецца не пазней за люты.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?