Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня гомельскай філіі пазбаўленага рэгістрацыі цэнтра «Вясна» Леанід Судаленка.

Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў.

Цяпер Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце.

6 студзеня ў грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палескай, 52, дзе знаходзіцца ў тым ліку і офіс праваабаронцаў, прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзіны. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.

Афіцыйна вобшукі праходзілі ў межах крымінальнай справы, якая была заведзена супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0