Дзяўчыну затрымалі ў нядзелю каля станцыі метро «Пушкінская». Яна вярталася дадому пасля сустрэчы ў кавярні з сяброўкай і паклала кветкі да мемарыяла Тарайкоўскаму. Пасля гэтага дзяўчыну затрымалі.
Суд адбыўся ў панядзелак. За «адзіночны пікет» Настассі далі штраф у 30 базавых — 870 рублёў. Брат спартоўкі паехаў забіраць яе з Акрэсціна, дзе дзяўчына правяла ноч.
У сваім інстаграме Настасся дзялілася фота і відэа з акцый пратэсту. Цікава, што некалькі год таму дзяўчына набіла на назе тату з Лукашэнкам. Яна тлумачыла гэта тым, што многія наносяць на цела выявы вядомых людзей.