Згодна з данымі Нацбанка, апублікаванымі Мінск-Навінамі, аб'ём рублёвых дэпазітаў фізічных асоб на пачатак 2021 г. склаў 4,532 мільярда рублёў.

На 1 студзеня 2020 г. рублёвыя дэпазіты беларусаў складалі 5,131 мільярда рублёў. Зніжэнне за год — 599 мільёнаў рублёў (11,7%).

Скарачаюцца на рахунках банкаў і валютныя ўклады. Агульная сума дэпазітаў фізічных асоб у далярах, паводле даных на пачатак 2021 г., склала 4,64 млрд. Для параўнання: 1 студзеня 2020 г. на рахунках беларускіх банкаў захоўвалася 6,216 млрд даляраў.

Такім чынам, беларусы за год знялі 1,576 мільярда даляраў — больш за чвэрць.